Аднаўленне сужэнскіх абяцанняў – адзін з важных момантаў урачыстасцяў у Браславе
Падчас сёлетніх урачыстасцяў у Браславе ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў адбылося аднаўленне сужэнскіх абяцанняў. Шмат пар з Браслава і госці нашай парафіі падзякавалі Богу за супольнае жыццё.
Гэта асаблівая малітоўная ўрачыстасць, падчас якой муж і жонка яшчэ раз публічна пацвярджаюць сваю любоў, вернасць і адданасць адно аднаму. Гэта таксама магчымасць успомніць дзень свайго шлюбу і нанова прысвяціць і даверыць свае сям’і Богу.
Падчас Браслаўскага фэсту такое аднаўленне асабліва сімвалічнае: сужэнцы давяраюць сваю сям’ю апецы Маці Божай – Валадарцы Азёраў і просяць Яе весці іх далей па супольным жыццёвым шляху.
Набажэнства ўзначаліў біскуп Юры Касабуцкі – дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
























