1. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
– у сераду (28.10) – свята св. Сымона і Юды, апосталаў,
– у наступную нядзелю (01.11) – урачыстасць Усіх Святых.
2. Набліжаецца месяц лістапад, прысвечаны асаблівай малітве за памерлых. Згодна з традыцыяй у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Святыя Імшы ў інтэнцыі памерлых з 1 па 8 лістапада ўвечары. Карткі на выпамінкі знаходзяцца на століку каля ўвахода ў касцёл. Запоўненыя карткі і ахвяры просім кідаць у скарбонку, якая стаіць каля бакавоха алтара з левага боку.
3. У наступную нядзелю ў 8.30 Святая Імша ў інтэнцыі груп святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом і Жывога Ружанца.
Змена таямніц груп Жывога Ружанца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
4. Звяртаемся з просьбай аб дапамозе ў прыборцы тэрыторыі каля касцёла перад зімой (прыборка лісця) у чацвер з 9.00. Калі ласка, майце з сабой граблі і венікі.
5. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў чацвер у 18.00.
6. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.






