Урачыстая святая Імша ў гонар Маці Божай Браслаўскай Валадаркі азёраў (2026 г.)

Маці Божая Валадарка азёраў вітала вернікаў і гасцей з усёў Беларусі.
22 жніўня ў Браславе ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў адбылася ўрачыстая святая Імша. 
Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Канцэлебравалі літургію Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, Апостальскі адміністратар для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і шматлікія святары.

Чытаць далей...

Featured post

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ НА XXI ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

1. Усім, хто якім-небудзь чынам мелі дачыненне да таго, што адпустовыя ўрачыстасці праходзілі ў духу хрысціянскай веры, а таксама на высокім людскім узроўні, хочам сёння падзякаваць ад усяго сэрца.
2.  У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- у панядзелак (24.08) свята св. Барталамея, Апостала,
- у чацвер (27.08) успамін св. Монікі,
- у пятніцу (28.08) успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла,
- у суботу (29.08) успамін мучаніцтва святога Яна Хрысціцеля.  
3. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей.

Чытаць далей...

40 год з дня адыходу ў Вечнасць ксяндза Чеслава Вільчынскага

О, глыбіня багацця і мудрасці, і пазнання Бога! Якія неспасцігальныя прысуды Яго і нязведаныя шляхі Ягоныя! Бо хто спазнаў розум Пана? Або хто быў дарадцам Ягоным? Або хто даў Яму раней, каб атрымаць адплату? Бо з Яго і праз Яго, і для Яго ўсё. Яму хвала навекі. Амэн.
Гэтымі словамі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч распачаў гамілію падчас святой імшы ў інтэнцыі 40 год пасля смерці ксяндза Чэслава Вільчынскага, якую ўзначаліў ў Браслаўскайсвятыні 23 жніўня. Ксендз-біскуп падкрэсліў, што словы святога апостала Паўла с Паслання да Рымлянаў можна ўзяць як эпіграф да нялегкага жыцця і служэння ксяндза Чеслава Вільчынскага.

Чытаць далей...

Аднаўленне сужэнскіх абяцанняў (2026 г.)

Аднаўленне сужэнскіх абяцанняў – адзін з важных момантаў урачыстасцяў у Браславе.
Падчас сёлетніх урачыстасцяў у Браславе ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў адбылося аднаўленне сужэнскіх абяцанняў.  Шмат пар з Браслава і госці нашай парафіі падзякавалі Богу за супольнае жыццё.
Гэта асаблівая малітоўная ўрачыстасць, падчас якой муж і жонка яшчэ раз публічна пацвярджаюць сваю любоў, вернасць і адданасць адно аднаму. Гэта таксама магчымасць успомніць дзень свайго шлюбу і нанова прысвяціць і даверыць свае сям’і Богу.

Чытаць далей...

Дзясятая летняя школа касцельнага спеву (2026 г.)

Спеў у каталіцкім касцёле гэта інтэгральная частка літургіі, якая нясе багатую духоўную і гістарычную ролю.
Дзясятая летняя школа касцельнага спеву гучала з 17 па 22 жніўня 2026 года у Браславе. Гэтае, ужо юбілейнае творчае спатканне кантараў і спевакоў хору з розных парафій Беларусі, як заўседы, было прысвечана Маці Божай Браслаўскай, Валадарцы Азёраў. Браслаўская парафія Нараджэння Маці Божай і санктуарый гасцінна адчынілі свае дзверы ўдзельнікам Школы для супрацоўніцтва і павышэння майстэрства ў музычна-літургічным служэнні.

Чытаць далей...

Працэсія з копіяй абраза Маці Божай i начная Імша (2026 г.)

Апоўначы ў Браслаўскай базіліцы, пасля працэсіі па вуліцах горада, распачалася Святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Юрый Касабуцкі. У сваім казанні ён досыць глыбока разважыў пра давер Марыі да Бога, пра прызначэнне жанчыны і навуку распазнання Божых шляхоў у жыцці.

Чытаць далей...

Імша ў базыліцы з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі – Фотарэпартаж (2026 г.)

Дух умацоўвае: як бежмаванне стала святам веры для моладзі і дарослых
У базіліцы Маці Божай у Браславе — не проста свята, а сапраўдны дзень моцы. Тут адбыўся сакрамант бежмавання, які прыняла не толькі моладзь, але і дарослыя вернікі. Дзень, калі Дух святы наблізіўся да кожнага верніка, дзякуючы ўскладанню рук і шчырым малітвам, якія ўзносілі біскуп Алег Буткевіч і Юрый Касабуцкі.

Чытаць далей...

Сцяжынкі веры звіліся ў Браславе: санктуарый сустрэў пілігрымаў з розных куткоў Беларусі (2026 г.)

21 жніўня санктуарый Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе стаў сапраўдным цэнтрам духоўнага адзінства. Сюды, да цудатворнага абраза, з розных куткоў нашай краіны сабраліся пілігрымы, каб разам праславіць Маці Божую.
Нягледзячы на розныя адлегласці і маршруты, усіх іх аб’ядноўвала адна мэта — пакланіцца Нябеснай Апякунцы Віцебскай зямлі. Сярод прыбылых былі як удзельнікі арганізаваных пешых пілігрымак з Глыбокага, Удзела, так і велапілігрымы з Гудагаю, Мёраў.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ НА XX ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

1.  У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- у чацвер (20.08) успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла,
- у пятніцу (21.08) успамін св. Пія X, папы.
2. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Браслаўскай, распачнуцца ў пятніцу (21 жніўня). Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Просім, каб малітоўныя групы нашай парафіі прынялі актыўны ўдзел у набажэнствах падчас урачыстасцяў.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XIX Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні ў літургічным календары ўспамінаем:
- у панядзелак свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка,
- у аўторак успамін св. Клары, панны,
- у пятніцу успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, прэзбітэра і мучаніка,
- у  суботу урачыстасць Унебаўзяцця НПМ. Асвячэнне кветак, зёлак, збожжа і гародніны адбудзецца падчас кожнай св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень у нашай базіліцы будуць адпраўлены а 11.00, 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы.

Чытаць далей...

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑