1. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
– у панядзелак (02.11) – успамін усіх памерлых вернікаў. Св. Імшы ў гэты дзень будуць а 11.00 і 19.00.
– у сераду – (04.11) успамін св. Караля Барамэя, законніка,
– першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,
– першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
– першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У першы чацвер і пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Браслаўскай, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 7 лістапада (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
2. У лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Святыя Імшы ў інтэнцыі памерлых з 1 па 8 лістапада ўвечары. Заахвочваем да супольнай малітвы. Усе тыя, хто з 1 па 8 лістапада наведае могілкі і там памоліцца за памерлых, прыступіць да Св. Камуніі і памоліцца ў інтэнцыях Святога Айца – можа атрымаць поўны адпуст, які ў гэтыя дні можна ахвяраваць толькі за памерлых.
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
-у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,
– у аўторак а 19.00 – група Маці у малітве,
-у пятніцу а 19.00 група Вешчуноў Божай Міласэрнасці.
5. Дзякуем усім, хто на мінулым тыдні дапамагаў упарадкаваць тэрыторыю вакол касцёла.
6. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.






