ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXIX Звычайную Нядзелю

1. Набліжаецца месяц лістапад, прысвечаны асаблівай малітве за памерлых. Згодна з традыцыяй у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Святыя Імшы ў інтэнцыі памерлых з 1 па 8 лістапада ўвечары. Карткі на выпамінкі  знаходзяцца на століку каля ўвахода ў касцёл. Запоўненыя карткі і ахвяры просім кідаць у скарбонку, якая стаіць каля бакавоха алтара з левага боку.

2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30. Запрашаем да асабістага ўдзелу ў набажэнстве, якое з’яўляецца абаронай перад злом і адыходам ад веры.

3. На гэтым тыдні прыпадае:

– у чацвер (25.10); успамін св. Яна Паўла II папы.

4. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў чацвер у 18.00.

5.Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў,няхай Бог благаславіць.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑