ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXXIII Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні ўспамінаем:

– у панядзелак (16.11) успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (маці Божай Вострабрамскай).

– у аўторак (17.11) успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы,

– у суботу (21.11) успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі.

У наступную нядзелю з нагоды ўспаміну св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцёльнай музыкі а 11.00 св. Імша будзе апраўлена ў інтэнцыі нашага парафіяльнага хора, арганісткі, а так сама ўсіх тых, якія сваім музычным талентам у нашай парафіі дапамагаюць праслаўляць Бога,

– у наступную нядзелю прыпадае ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету.

2. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых.

3. У чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.

4. У наступную нядзелю (22.11) збор ахвяраванняў на патрэбы духоўнай семінарыі.

5. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас Бог благаславіць.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑