Сальватарыяне

Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыяне) — гэта законная супольнасць, пакліканне якой — абвяшчаць усім людзям, што Езус Хрыстус з’яўляецца адзіным Збаўцам. У Касцёле гэтая супольнасць існуе з 1881 г. 

Заснавальнікам закону з’яўляецца ксёндз Францішак Марыя ад Крыжа Ёрдан. Ён нарадзіўся 18 чэрвеня 1848 г. у невялікай нямецкай вёсачцы Гуртвеіл. Пасля заканчэння школы Ёрдан, усведамляючы абавязак дапамагаць маці, пачаў фізічна працаваць. Падчас падарожжаў па Германіі і іншых краінах Заходняй Еўропы ён часта сутыкаўся з вялікай матэрыяльнай і духоўнай беднасцю, відавочнай эксплуатацыяй і заняпадам хрысціянскага стылю жыцця. Усё гэта ў значнай ступені ўмацавала ў маладым Ёрдане пакліканне да апостальскай працы. У 30 гадоў ён стаў святаром. Пад натхненнем Божай ласкі ў яго душы паволі выспявала думка аб стварэнні такой законнай супольнасці, якая сваёй дзейнасцю хоць часткова задавальняла б рэлігійныя патрэбы людзей і супрацьстаяла пануючаму злу. 

Галоўнай ідэяй заснавальніка і першых членаў новага закону была апостальская праца ў шырокім разуменні гэтага слова. Ксёндз Ёрдан вызначыў універсальную апостальскую мэту кожнага сальватарыяніна: «Пашыраць, абараняць, паглыбляць і ўзмацняць вучэнне Хрыста па ўсім свеце. Паўсюль, усім людзям, усімі спосабамі і сродкамі абвяшчаць таямніцу збаўлення». Каб рэалізаваць гэтую мэту, ксёндз Ёрдан, акрамя святароў і законных братоў, якія ў першую чаргу належаць да супольнасці, пачаў збіраць пад свой штандар шмат руплівых свецкіх апосталаў, называючы іх супрацоўнікамі супольнасці. Іх заданне — весці іншых людзей да Бога праз прыклад сапраўднага хрысціянскага жыцця. Разам з благаслаўлёнай Марыяй ад апосталаў (Тэрэзай Вюленвебер) ксёндз Ёрдан заснаваў таксама Супольнасць сясцёр сальватарыянак. 

У цэнтры сальватарыянскай духоўнасці знаходзіцца глыбокае паяднанне са Збаўцам. Законнікі чэрпаюць натхненне ў евангельскім навучанні Хрыста, які жадае збаўлення ўсіх людзей. Пакліканне наследаваць Збаўцу цесна спалучаецца з апостальскім пакліканнем, якое мае цалкам універсальны характар. Супольнасць праводзіць розную апостальскую працу, служачы ўсім людзям незалежна ад іх паходжання, культуры і расы. Браты далучаліся да справы евангелізацыі свету, выязджаючы на місіі ў розныя краіны. Сальватарыяне вядуць выхаваўчую дзейнасць сярод дзяцей і моладзі. У многіх краінах яны апякуюцца сярэднімі школамі і інтэрнатамі. Важным кірункам дзейнасці супольнасці з’яўляецца апостальства прэсы. 

Заслуга сальватарыянаў — з’яўленне і развіццё ў Касцёле практыкі «Святарскага дня», калі ў кожны першы чацвер месяца малітвы, цярпенні і добрыя ўчынкі ахвяруюцца ў інтэнцыі асвячэння святароў і ў інтэнцыі новых святарскіх і законных пакліканняў. 

Цяпер у Таварыства Боскага Збаўцы ўваходзіць каля 1200 чалавек, якія працуюць прыкладна ў 30 краінах Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Аўстраліі, Афрыкі і Азіі. 

У 1990 г. першыя сальватарыяне прыехалі ў Беларусь. Цяпер душпастырскай апекай сальватарыянаў ахоплены 2  Віцебскай дыяцэзіі. 

Першым сальватарыянінам які прыехаў у Беларусь быу кс. Стэфан Прэкурат, які працаваў у Верхнядзвінску а пазней на просьбу Кардынала Казіміра Свёнтка пераехаў у Браслаў. Праз некалькі год да яго далучыўся кс. Лешык Вітвіцкі, які зараз з’яўляеца пробашчам браслаўскай парафіі і апекуном Дыяцэзіяльнага Санктуарыя Маці Божай Валадаркі Азёраў. Пад апекай сальватарыянаю знаходзіцца дзве парафіі у Віцебскай дыяцэзіі: Браслаў і Віцебск (парафія Святога Духа).

Як вызначана статутам супольнасці, кожны сальватарыянін павінен цалкам прысвяціць сябе Богу і выконваць духоўны запавет Слугі Божага кс. Францішка Марыі ад Крыжа Ёрдана, які сказаў: «Пакуль жыве на свеце хоць бы толькі адзін чалавек, які не ведае і не любіць Езуса Хрыста, Збаўцу свету, табе нельга адпачываць».

Благаслаўлёны Францішак Марыя ад Крыжа Ярдан:

Нарадзіўся 16 чэрвеня 1848 г. у беднай сялянскай сям’і ў Гуртвелі каля Валдшунт. Памёр у Тафэрсе каля Фрыбурга 8 верасня 1918 года. З дзяцінства жадаў стаць святаром. Доўга чакаў пакуль рэалізуюцца планы з-за цяжкой сітуацыі ў сям’і. Працаваў фізічна, быў здольным і вядомым рамеснікам. Вылучала яго вытрываласць у дасягненні мэты. У 26 гадовым узросце (1874 год) стаў студэнтам і вывучаў тэалогію, а маючы 30 год (1878 год) стаў святаром акурат у той час, калі Касцёл у Германіі перажываў цяжкі Культуркампф.

Айцец Ярдан, калі быў новапрэзбітарам, атрымаў стэпендыю ад біскупа Фрысбурга для вывучэння ўсходніх моў у Рыме. Аднак, калі быў яшчэ семінарыстам адчуваў унутранае перакананне, што Бог кліча яго да заснавання ў Касцёле апостальскай справы. Рашаючай для рэалізацыі Божых планаў аказалася яго падарожжа на Бліжні Усход, а асабліва ў Святую Зямлю ў 1880 годзе. Падчас гэтага падарожжа канчаткова зразумеў, што Бог кліча яго заснаваць новую справу, цалкам аддацца апостальскай місіі Касцёла пры дапамозе ўсіх магчымых спосабаў і сродкаў, якія дыктуе Божая любоў. Калі вярнуўся ў Вечны Горад, заснаваў 8 снежня 1881 г. Апостальскае Таварыства Настаўніка, якое канчаткова перарадзілася ў законны інстытут: Таварыства Божага Збаўцы.

У сваёй справе з самага пачатку жадаў аб’яднаць усе каталіцкія сілы ў айчыне і на тэрыторыях місій з адзінай канкрэтнай мэтай: захоўваць, аберагаць і пашыраць каталіцкую веру ва ўсім свеце. Мужчыны і жанчыны, святары і свецкія, людзі навукі і простыя людзі, арганізатары розных сектараў грамадскага жыцця: усе разам, праз розныя ўзроўні прыналежнасці да інстытута, павінныаб’яднацца ў заснаванай справе, у супольнай апостальскай дзейнасці. 8 снежня 1888 г. пры ўдзеле бл. Марыі ад Апосталаў заснаваў жаночую галіну Супольнасці – сясцёр сальватарыянак.

Айцец Ярдан быў першым галоўным настаяцелем сальватарыянаў. Пастаянна прабываючы ў мацярынскім доме ў Рыме (сёння Via della Concilazione 51), з вялікай адвагай і запалам засноўваў асабістыя апостальскія пляцоўкі ў Еўропе, Азіі і Амерыке, пасылаючы туды першых сальватарыянаў. Апошнія тры гады свайго жыцця правёў у Швейцарыі. Гэта было схаванае і пазначанае цярпеннем жыццё. Памёр ва ўзросце 70 год пасля, амаль, паўгадовай хваробы. У 1956 годзе яго рэшткі былі перавезеныя ў мацярынскі дом у Рыме.

Трывае яго бэатыфікацыйны працэс. 14 студзеня 2011 года, Святы Айцец Бэнэдзікт ХVI даверыў Кангрэгацыі апублікавання ўказа аб гераічнасці цнотаў Слугі Божага Францішка Марыі ад Крыжа (у свеце Ян Хрысціцель Ярдан), святара, заснавальніка Таварыства Божага Збаўцы і Кангрэгацыі Сясцёр Божага Збаўцы, які нарадзіўся 16 чэрвеня 1848 г. у Гуртвелі (Германія) і памёр 8 верасня 1918 г. у Тафэрсе (Швейцарыя).

15 мая 2021 года ў Рыме ў Базіліцы святогя Яна на Латэране адбылася беатыфікацыя заснавальніка Сальватарыянаў

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑