У браслаўскім санктуарыі адбылася Імша за медыцынскіх работнікаў (2026 г.)

У Дзень Медыцынскіх работнікаў вернікі Браслаўскай парафіі прасілі аб заступніцтве Божай Маці і святога Лукі (які лічыцца нябесным апекуном медыкаў і лекараў) для ўсіх працаўнікоў медыцыны: лекараў, урачоў, медыцынскіх сёстраў, санітараў і іншых.
Пакліканне да службы ў медыцыне – гэта асаблівы дар і вялікая адказнасць. Медыцынскія работнікі штодня дапамагаюць людзям, палягчаюць боль, вяртаюць здароўе і надзею. Іх праца патрабуе не толькі ведаў і прафесіяналізму, але і спагады, цярпення, міласэрнасці і любові да бліжняга. Таму медыцына часта лічыцца не проста прафесіяй, а сапраўдным пакліканнем – служэннем чалавеку.

Чытаць далей...

Свята Божага Цела (2026 г.)

Свята Божага Цела — сведчанне жывой прысутнасці Хрыста

Свята Божага Цела і Крыві Хрыста — адно з самых урачыстых і глыбокіх святаў Каталіцкага Касцёла. У гэты дзень вернікі асаблівым чынам ушаноўваюць Езуса Хрыста, які застаўся з намі ў Найсвяцейшым Сакрамэнце. Эўхарыстыя — гэта не толькі знак або сімвал, але сапраўдная прысутнасць Бога сярод людзей.

Чытаць далей...

Экскурсія ў Барысаў і Жодзіна (2026 г.)

Падапечныя аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Браслаўскага раёна, члены Браслаўскай раённай арганізацыі " Беларускае таварыства інвалідаў» і Віцебскай абласной арганізацыі «БелТІЗ» па Браслаўскім раёне наведалі ААТ" БелАЗ Холдынг " - найбуйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці!

Чытаць далей...

31 мая да Базылікі Нараджэння Маці Божай прыбылі матацыклісты (2026 г.)

Гэта ужо 4 з’езд матацыклістаў . На запрашэнне ксядза Уладіміра SDS ў гэтым годзе адгукнулася больш за сто байкераў. Сустрэча з’ядноўвае любячых двухколавы транспарт, мае таксама і евангелізацыйны характар.  На сустрэчу можа прыехаць кожны, нават няверуючы. Матацыклісты - гэта супольнасць якая падзяляе адну мэту, гэта любоў да матацыклаў і супольнае падарожжа на іх. Менавіта гэта дае матацыклісту шмат прыгожых перажыванняў і  свабоду духа.

Чытаць далей...

35 дзяцей з нашай парафіі прынялі Першую святую Камунію

Урачыстасць Першай святой Камуніі — гэта вельмі важная падзея ў жыцці кожнага католіка. У гэты дзень дзеці ўпершыню прымаюць Езуса Хрыста ў Эўхарыстыі. Падрыхтоўкай дзяцей да прыняцця Езуса ў свае сэрцы першы раз займаліся сёстры Эўхарысткі.

Чытаць далей...

25-годдзе дзейнасці руху «Маці ў малітве»

Парафіянкі з Браслаўскага дэканату прынялі ўдзел у мерапрыемствах з нагоды 25-годдзя дзейнасці руху «Маці ў малітве», якія прайшлі ў мінулыя выхадныя ў Мінску.
З Віцебскай дыяцэзіі на мерапрыемства прыехалі матулі з усіх парафій, у якіх існуе рух. Дзякуючы падтрымцы ксяндза пробашча Станіслава на сустрэчу ў Мінску парафіяльным бусам змаглі паехаць удзельніцы руху з Браслава, Відзаў, Далёкіх, Пагошчы, Шаркаўшчыны і Глыбокага. У Браславе група «Маці ў малітве» існуе з 2002 году, сёння налічвае 16 актыўных удзельніц.

Чытаць далей...

Конкурс на веданне Святога Пісання ў Віцебску

Даніл Кароль з нашай парафіі – пераможца конкурсу на веданне Святога Пісання.
11 красавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску прайшоў фінал конкурсу на веданне Святога Пісання. Тэмай сёлетняга конкурсу былі абраны прыпавесці Езуса. Удзельнікі конкурсу з нашай парафіі, а таксам тыя, хто хацеў падтрымаць фіналістаў, мелі магчымасць пряныць удзел у пілігрымцы ў Віцебск.

Чытаць далей...

Пасхальная Ноч (2026 г.)

Вігілія Пасхальнай Ночы - гэта "Mater omnium liturgiarum", або "Маці ўсіх Літургій", як пісаў св. Аўгустын. Такую назву Яна атрымала па той прычыне, што з'яўляецца шырокай у паказе усіх момантаў збаўлення: пачынаючы ад стварэння свету і заканчваючы найважнейшым момантам, пасля якога распачынаецца новае жыццё для кожнага, - Уваскрасеннем Хрыста. Гэтая ноч таксама з'яўляецца, згодна з мудрасцю Касцёла, ноччу начэй, бо сярод усіх начэй вылучаецца яскравым бляскам нязгасна ззяючай паходні...

Чытаць далей...

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑