Сцяжынкі веры звіліся ў Браславе: санктуарый сустрэў пілігрымаў з розных куткоў Беларусі (2026 г.)

21 жніўня санктуарый Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе стаў сапраўдным цэнтрам духоўнага адзінства. Сюды, да цудатворнага абраза, з розных куткоў нашай краіны сабраліся пілігрымы, каб разам праславіць Маці Божую.
Нягледзячы на розныя адлегласці і маршруты, усіх іх аб’ядноўвала адна мэта — пакланіцца Нябеснай Апякунцы Віцебскай зямлі. Сярод прыбылых былі як удзельнікі арганізаваных пешых пілігрымак з Глыбокага, Удзела, так і велапілігрымы з Гудагаю, Мёраў.
Не рэдкасцю былі і адзіночныя пілігрымы, якія пераадольвалі шлях у маўклівай асабістай малітве.
На парозе святыні гасцей сустракаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і кусташ базілікі кс.Станіслаў Мжыглуд, які здзейсніў чын акраплення асвечанай вадой. Гэты момант стаў сімвалічнай мяжой паміж трывожным светам і ціхай сустрэчай з Божай Маці.
Санктуарый Маці Божай Браслаўскай зноў паказвае, што вера не ведае межаў, а малітва, узнесеная супольна, мае асаблівую сілу. Маці Божая чакае ў сваіх абдымках кожнага, хто адкрывае сэрца для сустрэчы з Богам, незалежна ад таго, якую адлегласць прыйшлося пераадолець.


Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑