Свята Божага Цела — сведчанне жывой прысутнасці Хрыста
Свята Божага Цела і Крыві Хрыста — адно з самых урачыстых і глыбокіх святаў Каталіцкага Касцёла. У гэты дзень вернікі асаблівым чынам ушаноўваюць Езуса Хрыста, які застаўся з намі ў Найсвяцейшым Сакрамэнце. Эўхарыстыя — гэта не толькі знак або сімвал, але сапраўдная прысутнасць Бога сярод людзей.
Чытаць далей...
Экскурсія ў Барысаў і Жодзіна (2026 г.)
Падапечныя аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Браслаўскага раёна, члены Браслаўскай раённай арганізацыі " Беларускае таварыства інвалідаў» і Віцебскай абласной арганізацыі «БелТІЗ» па Браслаўскім раёне наведалі ААТ" БелАЗ Холдынг " - найбуйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці!
Чытаць далей...
31 мая да Базылікі Нараджэння Маці Божай прыбылі матацыклісты (2026 г.)
Гэта ужо 4 з’езд матацыклістаў . На запрашэнне ксядза Уладіміра SDS ў гэтым годзе адгукнулася больш за сто байкераў. Сустрэча з’ядноўвае любячых двухколавы транспарт, мае таксама і евангелізацыйны характар. На сустрэчу можа прыехаць кожны, нават няверуючы. Матацыклісты - гэта супольнасць якая падзяляе адну мэту, гэта любоў да матацыклаў і супольнае падарожжа на іх. Менавіта гэта дае матацыклісту шмат прыгожых перажыванняў і свабоду духа.
Чытаць далей...
35 дзяцей з нашай парафіі прынялі Першую святую Камунію
Урачыстасць Першай святой Камуніі — гэта вельмі важная падзея ў жыцці кожнага католіка. У гэты дзень дзеці ўпершыню прымаюць Езуса Хрыста ў Эўхарыстыі. Падрыхтоўкай дзяцей да прыняцця Езуса ў свае сэрцы першы раз займаліся сёстры Эўхарысткі.
Чытаць далей...
25-годдзе дзейнасці руху «Маці ў малітве»
Парафіянкі з Браслаўскага дэканату прынялі ўдзел у мерапрыемствах з нагоды 25-годдзя дзейнасці руху «Маці ў малітве», якія прайшлі ў мінулыя выхадныя ў Мінску.
З Віцебскай дыяцэзіі на мерапрыемства прыехалі матулі з усіх парафій, у якіх існуе рух. Дзякуючы падтрымцы ксяндза пробашча Станіслава на сустрэчу ў Мінску парафіяльным бусам змаглі паехаць удзельніцы руху з Браслава, Відзаў, Далёкіх, Пагошчы, Шаркаўшчыны і Глыбокага. У Браславе група «Маці ў малітве» існуе з 2002 году, сёння налічвае 16 актыўных удзельніц.
Чытаць далей...
Конкурс на веданне Святога Пісання ў Віцебску
Даніл Кароль з нашай парафіі – пераможца конкурсу на веданне Святога Пісання.
11 красавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску прайшоў фінал конкурсу на веданне Святога Пісання. Тэмай сёлетняга конкурсу былі абраны прыпавесці Езуса. Удзельнікі конкурсу з нашай парафіі, а таксам тыя, хто хацеў падтрымаць фіналістаў, мелі магчымасць пряныць удзел у пілігрымцы ў Віцебск.
Чытаць далей...
Пасхальная Ноч (2026 г.)
Вігілія Пасхальнай Ночы - гэта "Mater omnium liturgiarum", або "Маці ўсіх Літургій", як пісаў св. Аўгустын. Такую назву Яна атрымала па той прычыне, што з'яўляецца шырокай у паказе усіх момантаў збаўлення: пачынаючы ад стварэння свету і заканчваючы найважнейшым момантам, пасля якога распачынаецца новае жыццё для кожнага, - Уваскрасеннем Хрыста. Гэтая ноч таксама з'яўляецца, згодна з мудрасцю Касцёла, ноччу начэй, бо сярод усіх начэй вылучаецца яскравым бляскам нязгасна ззяючай паходні...
Чытаць далей...
Літургія Вялікай Пятніцы (2026 г.)
Літургія Вялікай Пятніцы ў Каталіцкім Касцёле — гэта цэнтральная частка Трыдуума, якая ўспамінае Муку і смерць Езуса Хрыста. Гэта адзіны дзень, калі ў Касцёле не адпраўляецца святая Імша.
Нутро святыні нібы знаходзіцца ў жалобе. Аголены алтар, пусты табернакль з адчыненымі дзверцамі, не гарыць лямпада. Гэта сімвалізуе адсутнасць Эўхарыстычнага Хрыста да пачатку Велікоднай Вігіліі. Таму і для вернікаў гэта дзень сціслага посту і абстыненцыі.
Чытаць далей...
Набажэнства Вялікага Чацвярга (2026 г.)
"Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае". Падзеі Пасхальнага Трыдуума - гэта разважанне над гэтай вялікай таямніцай Божай любові.
Распачынаюцца яны падзеямі Вялікага чацвярга: Апошняй вячэрай Пана са сваімі вучнямі. У гэты дзень перажываем успамін устанаўлення сакрамэнтаў Эўхарыстыі і святарства. Але кожная святая Імша - гэта не толькі ўспамін, але ахвяра Езуса.
Чытаць далей...






