Імша ў базыліцы з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі – Фотарэпартаж (2026 г.)

Дух умацоўвае: як бежмаванне стала святам веры для моладзі і дарослых

У базіліцы Маці Божай у Браславе — не проста свята, а сапраўдны дзень моцы. Тут адбыўся сакрамант бежмавання, які прыняла не толькі моладзь, але і дарослыя вернікі. Дзень, калі Дух святы наблізіўся да кожнага верніка, дзякуючы ўскладанню рук і шчырым малітвам, якія ўзносілі біскуп Алег Буткевіч і Юрый Касабуцкі.
Як падкрэсліў ксендз біскуп Алег у словах гаміліі, бежмаванне — гэта не проста «заключны акорд», гэта крок у дарослае жыццё з Богам.
Калі хрост — нараджэнне, то канфірмацыя — поўнае сталенне духу.
Ксёндзы біскупы Алег Буткевіч і Юрый Касабуцкі ўсклалі рукі на тых, хто стаяў перад алтаром, просячы аб спасланні Святога Духа, і намасцілі іх святым алеем — хрызмай.
Ужо традыцыйна Эўхарыстыю сваім спевам упрыгожвала моладзь з Браслава. Іх светлыя, чыстыя галасы надавалі літургіі асаблівую ўзнёсласць. Гэта была не толькі музыка — гэта была малітва маладых сэрцаў.
Менавіта такія моманты паказваюць, што Касцёл жывы, і жыве ён маладосцю.
Паколькі сакрамант прынялі вернікі не толькі з браслаўскай парафіі, то можна сцвярджаць, што гэта сапраўны доказ жывой веры.
Самае галоўнае пачынаецца пасля ўдзялення сакраманту. Важна дазваляць дзейнічаць Духу святому кожны дзень.


Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑