ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXXII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

1. На гэтым тыдні ўспамінаем:

– у панядзелак (09.11) свята гадавіны пасвячэння Латэранскай Базылікі,

– у аўторак (10.11) успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла,

– у сераду (11.11) успамін св. Марціна Турскага, біскупа,

– у чацвер (12.11) Урачыстасць св. Язафата, біскупа і мучаніка, галоўнага апекуна Віцебскай Дыяцэзіі.

2. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых.

3. У чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.

4. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас Бог благаславіць.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑