ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ НА II НЯДЗЕЛЮ ПАСЛЯ НАРАДЖЭННЯ ПАНА

1.У аўторак, Урачыстасць Аб’яўлення Пана. У гэты дзень кожны католік мае абавязак прысутнічаць на Св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень  будуць а  11.00, 19.00. Падчас кожнай святой Імшы будзе асвечана: крэйда, кадзіла і вада. Калі ў каго ёсць дома крэйда, просім прынесці з сабой для асвячэння, (ваду для асвячэння прыносім з сабой).
У наступную нядзелю свята Хросту Пана.
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым    тыдні ў наступным парадку:
- у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,

Чытаць далей...

Святкуем Божае Нараджэнне разам

У нядзелю 28 снежня ў парафіяльным доме імя а. Францішка Ярдана сабраліся дзеці і дарослыя, каб разам радавацца святу.
Дзеці і падлеткі парадавалі прысутных спевам калядак, танцам і невялікай тэатральнай пастаноўкай.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ НА НЯДЗЕЛЮ СВЯТОЙ СЯМ’І

1. На гэтым тыдні прыпадае:
-  у сераду, успамін святога Сільвестра, папы. На  заканчэнне года ў сераду у 11.00 адбудзецца св. Імша і  набажэнства падзякі Богу за ўсе атрыманыя ад Яго ласкі. Запрашаем на гэтую малітву і заахвочваем прыносіць інтэнцыі падзякі, якія можна скласці ў закрыстыі, так сама у гэты дзен Св. Імша у 19.00,
- у чацвер, Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. Заахвочваем усіх з Богам распачаць год, тым больш, што ў гэты дзень прысутнасць на св. Імшы абавязковая. Св. Імшы будуць а 11.00, 15.00

Чытаць далей...

Вігілія Божага Нараджэння 2025

Вігілія Божага Нараджэння – урачыстае свята, якое завяршае адвэнтавы перыяд. Слова “вігілія” лацінскага паходжання і азначае чуванне. Традыцыйна ў вігілію Божага Нараджэння адбываецца святая Імша – Пастэрка, якая ў нашай базыліцы распачалася а 22-ой гадзіне. Назва “Пастэрка” паходзіць ад лацінскага слова “pastor” (пастух), бо першымі людзьмі, якім  Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастухі, якія непадалёку пасвілі свой статак. Яны першыя і прыйшлі пакланіцца немаўляці.

Чытаць далей...

Дарагія парафіяне, умілаваныя ў Хрысце!

Бог у Сваёй дабрыні чарговы раз дае нам ласку ўзрадавацца Святу Божага Нараджэння. Накіроўвае нашы думкі да найвялікшай Любові — Езуса, які пакінуў хвалу Нябёсаў і стаў чалавекам, каб нарадзіцца ў свеце, які прагне спачування, разумення і міласэрнасці.
Жадаю, каб у штодзённым жыцці вы знайшлі свой Бэтлеем, а ў ім — Хрыста, які прыходзіць да кожнага чалавека асабіста з дарам спакою, радасці і прымірэння.

Чытаць далей...

Бетлеемскі агонь прыбыў у Браслаўскую парафію

21 снежня 2025 года полацкія скаўты прывезлі ў Браслаўскую базыліку Бетлеемскі агонь міру і дабра, які 17 снежня 2025 года традыцыйна прыбыў у Беларусь.
Гэта цудоўная акцыя, якая штогод адбываецца напярэдадні свята Божага Нараджэння, каб злучыць людзей розных краін і веравызнанняў сімвалам цяпла, міру і надзеі. Бетлеемскі агонь — гэта полымя, запаленае ў пячоры Наражэння Езуса ў Бетлееме, там, дзе, паводле традыцыі, нарадзіўся Езус Хрыстус.

Чытаць далей...

У нашай парафіі завяршыліся адвэнтовыя рэкалекцыі (2025 г.)

З 19 па 21 снежня іх праводзіў а. Міхаіл Цвячкоўскі, пробашч парафіі св. Юзафа у Оршы.  
Свае разважанні рэкалекцыяніст прысвяціў ролі Маці Божай і  яе апекі, а таксама моцы ружанцовай малітвы. 
Святар таксама сустрэўся з дзецьмі і моладдзю нашай парафіі.
Адвэнтовые рэкалекцыі сталі завяршальным этапам у падрыхтоўцы да перажывання свята Божага Нараджэння.

Чытаць далей...

УВАГА! Змяняецца час святых Імшаў

Урачыстая літургія ў вігілію Божага Нараджэння — Пастэрка — сёлета ў нашай парафіі будзе а 22-й гадзіне (замест апоўначы).

Таксама з 1 студзеня 2026 года адмяняецца нядзельная Імша ў 15.00. Расклад Імшаў па нядзелях стане наступным:
08.30 — на польскай мове.
11.00 — на беларускай мове.
18.00 — на беларускай мове.

Чытаць далей...

Душпастырскія аб’явы на IV Нядзелю Адвэнту

1. Адвэнтовыя рэкалекцыі, якія сёння заканчваем - гэта апошні этап нашай падрыхтоўкі да святаў. Шчыра дзякуем а. Міхаілу, які праводзіў рэкалекцыі, а таксама ўсім тым, хто прымаў у іх удзел.
2. Магчымасць споведзі для тых, хто не паспеў паспавядацца падчас рэкалекцый у панядзелак і аўторак за 30 хвілін да распачацця раннішняй св. Імшы, вечарам за гадзіну да распачацця св. Імшы.
3. Aпошняе Рараты будуць ў аўторак а 6.45.

Чытаць далей...

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑