ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXVIII Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:

– у чацвер (15.10), успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла,

– у суботу (17.10), успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.

2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30. Запрашаем да асабістага ўдзелу ў набажэнстве, якое з’яўляецца абаронай перад злом і адыходам ад веры.

3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў чацвер у 18.00.

4. У наступную нядзелю збор ахвяраванняў на патрэбы місій.

5. Дыяцэзіяльнае спатканне груп Апостальства дапамогі душам чысцовым адбудзецца 24 кастрычніка (субота) ў касцёле святога Яна Хрысціцеля ў Валкалаце. Пачатак спаткання а 10:00.

6. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў,няхай Бог благаславіць.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑