Душпастырскія аб’явы на Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету

1. На гэтым тыдні ўспамінаем:

– у аўторак (24.11) св. Андрэя Зунг Лака, прэзбітэра, і паплечнікаў, мучанікаў.

2. У наступную нядзелю пачатак Адвэнта. Распачынаецца перыяд   прыгатавання да Божага Нарджэння.

3. У чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.

4. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых.

5. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя                пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

6. Няхай Езус Хрыстус Валадар Сусвету будзе ў нашых сэрцах,  думках і чынах і няхай нас благаславіць.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑