Апоўначы ў Браслаўскай базіліцы, пасля працэсіі па вуліцах горада, распачалася Святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Юрый Касабуцкі. У сваім казанні ён досыць глыбока разважыў пра давер Марыі да Бога, пра прызначэнне жанчыны і навуку распазнання Божых шляхоў у жыцці. Таксама біскупам было шмат сказана пра Браслаўскую базіліку, у якой спрадвеку было ўшанаванне Маці Божай,і падкрэслена, што ў такіх месцах, як Браслаў, застой веры проста немагчымы. Святая Імша скончылася ўрачыстым біскупскім благаслаўленнем і працэсіяй.























