Дзясятая летняя школа касцельнага спеву (2026 г.)

Спеў у каталіцкім касцёле гэта інтэгральная частка літургіі, якая нясе багатую духоўную і гістарычную ролю.

Дзясятая летняя школа касцельнага спеву гучала з 17 па 22 жніўня 2026 года у Браславе. Гэтае, ужо юбілейнае творчае спатканне кантараў і спевакоў хору з розных парафій Беларусі, як заўседы, было прысвечана Маці Божай Браслаўскай, Валадарцы Азёраў. Браслаўская парафія Нараджэння Маці Божай і санктуарый гасцінна адчынілі свае дзверы ўдзельнікам Школы для супрацоўніцтва і павышэння майстэрства ў музычна-літургічным служэнні.


Заняткі праводзілі вядучыя дзейсныя касцельныя музыканты: Уладзімір Неўдах – мастацкі кіраўнік Школы касцельнага спеву, галоўны арганіст і капэльмайстар мінскага Архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Дзевы Марыі; Таццяна Брытко – хармайстар Архікатэдральнага хора; Іна Сапун – арганізатар школы і кіраўнік хора Санктуарыя Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі Азёраў.
Спевы зводнага святочнага хору гучалі надзвычай кранальна і ўзнёсла, дапамагаючы кожнаму ў глыбокай і пранікнёнай малітве да Маці Божай, у перажыванні Ўрачыстасці.

Ксёндз Станіслаў Мжыглуд, пробашч і кусташ санктуарыя, звяртаючыся да ўдзельнікаў школы, адзначыў:
“Падзяка школе касцёльнага спеву, дзейнасць якой грае кардынальную ролю ва ўзрастанні касцёльных музыкаў высокага ўзроўню, уздымаючай важнейшыя пытанні ў літургічным і музычным жыцці Касцёла. Служачы месцам спаткання музычных дзеячаў у доўгатрывалай перспектыве дасць неацаняльныя плады не толькі для музычнай культуры касцёла на Беларусі, але, таксама, сродкам дакранання Божай установы да ўсіх важнейшых сфераў жыцця, прынясе вялікі плён ў развіцці і распаўсюджванні ўсёй багатай музычнай культуры Бацькаўшчыны. Дасць грунтоўны падмурак, які  станоўча і з удзячнасцю будуць асэнсоўваць наступныя пакаленні”.


Наведаў удзельнікаў школы і ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. На супольнай малітве перад цудадзейным абразом Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі Азёраў быў выкананы спеў-малітва:


1.Мы ідзём да Цябе, Твае дзеці,
Валадарка, на нас паглядзі.
З алтара ясны вобраз Твой свеціць,
Ты – апека для нашай зямлі.
 
Пр.: Маліся за нас да Сына,
да сэрца свайго прыгарні.
Народ і нашу Айчыну
ад грэху абарані.
 
2.З белых ружаў браслаўскага краю,
З чыстых сэрцаў сплятаем вянок.
Жыць мы годна Табе абяцаем
Па загадах, што даў нам Пан Бог.
 
3.Валадарка азёраў блакітных,
Прад Табой на каленях стаім
І з пакорай узносім малітву:
Паяднай, Маці, з Сынам сваім!
 
Т.: Тэрэза Крумплеўская
М.: Уладзімір Неўдах


Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑