У Дзень Медыцынскіх работнікаў вернікі Браслаўскай парафіі прасілі аб заступніцтве Божай Маці і святога Лукі (які лічыцца нябесным апекуном медыкаў і лекараў) для ўсіх працаўнікоў медыцыны: лекараў, урачоў, медыцынскіх сёстраў, санітараў і іншых.
Пакліканне да службы ў медыцыне – гэта асаблівы дар і вялікая адказнасць. Медыцынскія работнікі штодня дапамагаюць людзям, палягчаюць боль, вяртаюць здароўе і надзею. Іх праца патрабуе не толькі ведаў і прафесіяналізму, але і спагады, цярпення, міласэрнасці і любові да бліжняга. Таму медыцына часта лічыцца не проста прафесіяй, а сапраўдным пакліканнем – служэннем чалавеку.
Падчас працэсіі з дарамі, між іншым, прагучалі такія словы: “Мы запальваем сёння свечку, бо Хрыстос – гэта Святло свету, якое рассейвае цемру хваробы, страху і адзіноты. Няхай яго полымя спаліць страх у сэрцах хворых і запаліць агонь міласэрнасці і цярплівасці ў сэрцах медыцынскіх работнікаў… Прыносім кветкі – мімалётныя і прыгожыя, як кожны чалавек. Яны гавораць нам пра жыццё, якое, нягледзячы на пакуты, заўсёды мае сэнс і каштоўнасць. Няхай яны будуць выразам нашай удзячнасці за кожнае выратаваннае дыханне, за кожную працягнутую руку і за кожную бяссонную ноч, праведзеную ля ложка хворага чалавека. Прыносім да алтара хлеб і гостыю – плод зерня, якое памерла ў зямлі, каб стаць ежай. Гэта знак самаахвярнасці, якую ўрачы медыцынскія сёстры прыносяць кожны дзень, часта адмаўляючыся ад адпачынку і цяпла сям’і, каб прынесці палёгку тым, хто пакутуе…Мы наліваем віно ў келіх – сімвал радасці, але і цяжкасцей. Таксама, як вінаград трэба расціснуць, каб атрымаць сок, лекары кожны дзень нясуць цяжар чалавечай трагедыі, слёз і болю. І ўсё ж з гэтых цяжкасцей нараджаецца надзея на выздараўленне. Даданне вады ў віно нагадвае нап пра нашу чалавечнасць, пра тое, что ўрачы – не анёлы, а людзі”.


















