ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XII Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:

– у сераду  урачыстасць Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля. Св. Імшы: а 11.00 i 19.00  у базыліцы і а 17.00 у бальнічнай капліцы, гэта неабавязковая урачыстасць.

2. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.

3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў чацвер у 18.00.

4. Вельмі просім планаваць тэрміны св. Імшы на могілках, каб мы маглі наведаць гэтыя месцы ў летні перыяд. Прсім звяртацца ў закрыстыю, каб усталяваць канкрэтны дзень і гадзіну.

5. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.

6. У нашым санктуарыі адбудуцца дыяцэзіяльныя дні моладзі (17-19 ліпеня). Звяртаемся да Вас, дарагія парафіяне і просім, каб прыняць маладых людзей на начлег падчас гэтых сустрэч. Просім, каб усе, хто зможа прыняць на начлег моладзь, запісаліся ў сакрыстыі да 12 ліпеня.

7. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя  пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

8. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑