ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XI Звычайную Нядзелю

1. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.

2. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў чацвер у 18.00.

3. Вельмі просім ужо планаваць тэрміны св. Імшы на могілках, каб мы маглі наведаць гэтыя месцы ў летні перыяд. Прсім звяртацца ў закрыстыю, каб усталяваць канкрэтны дзень і гадзіну.

4. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.

5. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя  пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

6. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑