ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на X Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:

– у чацвер успамін св. Барнабы, апостала, акрамя таго у чацвер заканчваецца актава Божага Цела. Св. Імшы – а  11.00 i 19.00. Пасля кожнай Св. Імшы адбудзецца пасвячэнне кветак і благаслаўленне дзяцей,

– у пятніцу урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Св.   Імшы – а 11.00 і  19.00. У пятніцу, ў сувязі з урачыстасцю, пост не абавязковы, гэта неабавязковая урачыстасць,

– у суботу успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцешай Панны Марыі.

2. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.

3. Cардэчна дзякуем усім, хто дапамагаў у прыгатаванні ўрачыстасці Божага Цела, за прыгатаванне алтароў і працэсіі.

4. Вельмі просім ужо планаваць тэрміны св. Імшы на могілках, каб мы маглі наведаць гэтыя месцы ў летні перыяд. Прсім звяртацца ў закрыстыю, каб усталяваць канкрэтны дзень і гадзіну.

5. З 29 чэрвеня па 3 ліпеня запрашаем на пешую пілігрымку ў Будславаў. Ппяць дзён пілігрымавання, начлегі толькі ў палатках, харчаване палявая кухня. Просім усіх жадаючых прыняць удзел у пілігрымцы запісвацца як мага хутчэй  ў сакрыстыі. Больш інфармацыі ў кс. Уладзіміра.

6. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.

7. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя  пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

8. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑