ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ НА XXI ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

1. Усім, хто якім-небудзь чынам мелі дачыненне да таго, што адпустовыя ўрачыстасці праходзілі ў духу хрысціянскай веры, а таксама на высокім людскім узроўні, хочам сёння падзякаваць ад усяго сэрца.

2.  У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
– у панядзелак (24.08) свята св. Барталамея, Апостала,
– у чацвер (27.08) успамін св. Монікі,
– у пятніцу (28.08) успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла,
– у суботу (29.08) успамін мучаніцтва святога Яна Хрысціцеля.
 
3. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4 год на катэхэзу. Вельмі просім, каб запісаць дзяцей на катэхэзы ў сакрыстыі да 13 верасня.
 
4. Св. Імша, якая будзе пачаткам новага школьнага і катэхэтычнага года, падчас якой будуць асвечаныя школьныя прылады, будзе адпраўлена ў наступную нядзелю, 30 жніўня, у 11.00. Сардэчна запрашаем настаўнікаў, выхавацеляў, а таксама дзяцей і моладзь.
5. У суботу – 29 жніўня ў 11.00. адбудзецца св. Імша на старых браслаўскіх могілках.
 
6. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя  пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
 
7. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑