ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXV Звычайную Нядзелю

  1. Прыпамінаем, што абавязкам бацькоў з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай святой Імшы катэхэзе. Катэхэзы распачынаюцца ад суботы, 26 верасня, арганізацыйныя сустрэчы ці дамовы ў асабістых кантактах з катэхэтамі. Праграма катэхэзы даступна на дошцы аб’яў перад касцёлам.

2. На гэтым тыдні прыпадае:

– у панядзелак, свята св. Мацвея, Апостала і Евангеліста,

– у сераду, успамін св. Піо з П’етрэльчыны, прэзбітэра.

3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў чацвер у 18.00.

4. 10 кастрычніка ў базіліцы імя св. Францішка Ксавэрыя ў Гродне падчас Святой Імшы наш парафіянін клерык Міхаіл Шульгоўскі ўпершыню апране духоўны строй – сутану. Заахвочваем да малітвы ў інтэнцыі клерыка Міхаіла.

5. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя  пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑