ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ XXII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

1. У літургічным календары, на гэтым тыдні ўспамінаем:

– чацвер (03.09) – успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла,

– першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,

– першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;

– першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.

У першы чацвер і пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00.

У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа. Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Браслаўскай, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 5 верасня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.

2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:

– у аўторак a 19.00 – група Маці у малітве,

– у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці,  

– у  наступную нядзелю а 8.30 – Група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом і Жывога Ружанца.

Змена таямніц груп Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.

3. Парафiяльны фэст у гонар Нараджэння Маці Божай  будзем перажываць у  наступную нядзелю ( 6 верасня). Эўхарастычная працэсiя вакол касцёла будзе адпраўлена пасля святой Імшы ў 11.00. Запрашаем дзязей пасыпаць кветкi. Звяртаемся з просьбай  прыгатаваць харугвi. Госцем на нашай парафіяльнай урачыстасці будзе кс. канонік Аляксей Ляшко які прамові  гамілію на кожнай святой Імшы.

4. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4 год на катэхэзу. Вельмі просім, каб запісаць дзяцей на катэхэзы ў сакрыстыі да           13 верасня.

5. Запрашаем  хлопцаў, якія прыступілі ўжо да I Святой Камуніі, прыслугоўваць пры алтары, быць міністрантам.  Моладзь запрашаем на сустрэчы па нядзелях пасля вячерняй Святой Імшы.

6. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя  пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑