1. На гэтым тыдні прыпадае:
– у панядзелак урачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў. Св. Імшы а 11.00 і 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы, збор ахвяраванняў на патрэбы Апостольскай Сталіцы.
– у чацвер – свята Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай,
– у пятніцу – свята св. Тамаша, апостала,
– першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,
– першая пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем’яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых,
– першая субота месяца, дзень малітвы да Беззаганага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.
У першы чацвер і пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Браслаўскай, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 4 ліпеня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
2. Святыя Імшы малітоўных груп:
– у пятніцу а 19.00 – Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці
– у наступную нядзелю а 8.30 – Група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом і Жывога Ружанца.
Змена таямніц груп Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
3. Пешая пілігрымка ў Будслаў распачнецца у панядзелак (заўтра) пасля Св. Імшы ў 8.00.
4. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
5. У нашым санктуарыі адбудуцца дыяцэзіяльныя дні моладзі (17-19 ліпеня). Звяртаемся да Вас, дарагія парафіяне і просім, каб прыняць маладых людзей на начлег падчас гэтых сустрэч. Просім, каб усе, хто зможа прыняць на начлег моладзь, запісаліся ў сакрыстыі да 12 ліпеня.
6. Св. Імшы на могілках :
– 12 ліпеня (нядзеля) ў 13.00 на новых браслаўскіх могілках,
– 8 жніўня (субота) ў 12.00 на могілках у вёсцы Зарачча.
7. Як кожны год у нашым санктуарыі адбудуцца рэкалекцыі цвярозасці (9 – 12 ліпеня). Арганізуе рэкалекцыі душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі ў супрацоўніцтве з кс. Чеславам Куцмежам SCJ . Усе зацікаўленыя з нашай парафіі могуць далучыцца да рэкалекцыйных сустрэч.
8. Сёлета Будслаўскі фэст пройдзе 3 і 4 ліпеня пад дэвізам: «Богу хвала — Марыі давер — Касцёлу вернасць». Праграму фэсту можна знайсці на дошцы аб’яў перад касцёлам.
9. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
10. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.






