1. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
– у чацвер (20.08) успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла,
– у пятніцу (21.08) успамін св. Пія X, папы.
2. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Браслаўскай, распачнуцца ў пятніцу (21 жніўня). Дакладны план урачыстасцяў можна прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Просім, каб малітоўныя групы нашай парафіі прынялі актыўны ўдзел у набажэнствах падчас урачыстасцяў. У 21.30 у пятніцу распачнецца Крыжовы шлях, запрашаю групу Апостальства дапамогі душам чыстцовым правесці набажэнства, раніцай у 7.00 у суботу адбудзецца ружанцовая малітва, прашу групу Жывога Ружанца правесці гэтую малітву. Падчас урачыстасцяў у 22.30 – адбудзецца набажэнства малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудоўным абразом (будуць чытацца напісаныя на картках інтэнцыі), запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Браслаўскай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства. Пасля набажэнства, адбудзецца працэсія са свечкамі па вуліцах нашага горада. У суботу а 10:00 адбудзецца набажэнства з аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў. Сардэчна запрашаем ўсіх сужэнцаў з нашай парафіі, каб перад Богам аднавіць сужанскія абяцанні. Заахвочваем прыняць удзел ва ўрачыстасцях усіх жыхароў і гасцей нашага горада. A да гэтых урачыстасцяў ад 17 жніўня пачнецца Летняя школа касцельнага спеву.
3. На гэтым тыдні не будзе св. Імшы ў пятніцу (21 жніўня) а 8-й раніцы і ў суботу (22 жніўня) а 19-й вечара.
4. Звяртаемся з просьбай да тых, хто мае магчымасць ахвяраваць плады зямлі (бульбу, моркву, капусту і іншае), якія будуць прызначаны для прыгатавання пасілкаў для гасцей падчас урачыстасцяў у нашым санктуарыі. Хто мае такую магчымасць, просім прыносіць гародніну з панядзелка з 9.00 да будынку Айца Ярдана.
5. Звяртаемся з просьбай да тых, хто мае магчымасць ахвяраваць кветкі, каб упрыгожыць палявы алтар падчас урачыстасцяў у нашым Санктуарыі. Кветкі можна прыносіць у чацвер да сакрыстыі.
6. Вельмі просім аб дапамозе ў падрыхтавані палявога алтара у чацвер пасля вячэрняй св. Імшы.
7. У суботу – 29 жніўня ў 11.00 адбудзецца св. Імша на старых браслаўскіх могілках.
8. 24 жніўня споўніцца 40 гадоў з дня смерці кс. Чэслава Вільчынскага. З гэтай нагоды ў наступную нядзелю а 11:00 адбудзецца Св. Імша за памерлага кс. Чэслава. Імшу ўзначаліць біскуп Алег Буткевіч.
9. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
10. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.






