1. На гэтым тыдні ў літургічным календары ўспамінаем:
– у панядзелак свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка,
– у аўторак успамін св. Клары, панны,
– у пятніцу успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, прэзбітэра і мучаніка,
– у суботу урачыстасць Унебаўзяцця НПМ. Асвячэнне кветак, зёлак, збожжа і гародніны адбудзецца падчас кожнай св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень у нашай базіліцы будуць адпраўлены а 11.00, 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы.
2. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Браслаўскай, распачнуцца ў пятніцу (21 жніўня). Дакладны план урачыстасцяў можна прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Просім, каб малітоўныя групы нашай парафіі прынялі актыўны ўдзел у набажэнствах падчас урачыстасцяў. У 21.30 у пятніцу распачнецца Крыжовы шлях, запрашаю групу Апостальства дапамогі душам чыстцовым правесці набажэнства, раніцай у 7.00 у суботу адбудзецца ружанцовая малітва, прашу групу Жывога Ружанца правесці гэтую малітву. Падчас урачыстасцяў у 22.30 – адбудзецца набажэнства малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудоўным абразом (будуць чытацца напісаныя на картках інтэнцыі), запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Браслаўскай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства. Пасля набажэнства, адбудзецца працэсія са свечкамі па вуліцах нашага горада. У суботу а 10:00 адбудзецца набажэнства з аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў. Сардэчна запрашаем ўсіх сужэнцаў з нашай парафіі, каб перад Богам аднавіць сужанскія абяцанні. Заахвочваем прыняць удзел ва ўрачыстасцях усіх жыхароў і гасцей нашага горада. A да гэтых урачыстасцяў ад 17 жніўня пачнецца Летняя школа касцельнага спеву. Звяртаемся да Вас, дарагія парафіяне і просім, каб прыняць ўдзельнікаў школы касцельнага спеву на начлег падчас гэтых сустрэч. Просім, каб усе, хто зможа прыняць на начлег гасцей, запісаліся ў сакрыстыі да 16 жніўня.
3. Звяртаемся з просьбай да тых, хто мае магчымасць ахвяраваць плады зямлі (бульбу, моркву, капусту і іншае), якія будуць прызначаны для прыгатавання пасілкаў для удзельнікаў школы касцельнага спеву і і гасцей падчас урачыстасцяў у нашым санктуарыі. Хто мае такую магчымасць, просім прыносіць гародніну з пятніцы з 9.00 да будынку Айца Ярдана.
4. Св. Імшы на могілках:
29 жніўня (субота) ў 11.00 на старых Браслаўскіх могілках.
5. Вельмі просім аб дапамозе ў прыбіранні тэрыторыі вакол касцёла і будынкаў у чацвер з 9.00.
6. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, і тых, хто адпачывае, няхай Бог благаславіць.






