35 дзяцей з нашай парафіі прынялі Першую святую Камунію

Урачыстасць Першай святой Камуніі — гэта вельмі важная падзея ў жыцці кожнага католіка. У гэты дзень дзеці ўпершыню прымаюць Езуса Хрыста ў Эўхарыстыі. Падрыхтоўкай дзяцей да прыняцця Езуса ў свае сэрцы першы раз займаліся сёстры Эўхарысткі.

Першая святая Камунія — гэта не толькі прыгожае свята, але і важны духоўны крок, які дае напрамак на ўсё жыццё: як жыць паводле хрысціянскіх каштоўнасцяў, быць добрымі, шчырымі і міласэрнымі людзьмі.

У гэтым годзе дзеці прынялі Езуса ў свае сэрцы ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. Гэтае свята сімвалізуе Божую прысутнасць, а вернікі моляцца аб дарах Духа Святога, такіх як дар мудрасці, розуму, рады, мужнасці, умеласці, пабожнасці і Боязі Божай. Няхай гэтыя дары напаўняюць сэрцы дзяцей і іх блізкіх, каб дзякуючы ім яны маглі трываць у сціслай сувязі з Богам праз ўсё жыццё. Няхай гэтая ўрачыстасць надоўга застанецца ў памяці дзяцей, іх родных і хросных.


Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑