ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Спаслання Духа Святога

1. Сёння перажываем Нядзелю Спаслання Святога Духа. Заканчваецца Велікодны перыяд. У панядзелак будзем перажываць свята Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла. Св. Імшы   а 11.00 і 19.00.

2. У  наступную нядзелю будзем перажываць урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.

3. На гэтым тыдні ўспамінаем:

– у аўторак, успамін св. Філіпа Нэры, святара,

– у чацвер, свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.

4. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.

5. З 29 чэрвеня па 3 ліпеня запрашаем на пешую пілігрымку ў Будславаў. Ппяць дзён пілігрымавання, начлегі толькі ў палатках, харчаване палявая кухня. Просім усіх жадаючых прыняць удзел у пілігрымцы запісвацца як мага хутчэй  ў сакрыстыі. Больш інфармацыі ў кс. Уладзіміра.

6. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя  пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑