ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на VII Велікодны тыдзень

1. Трывае навэнна перад урачыстасццю Спаслання Духа Святога, якую будзем перажываць у наступную нядзелю. Навэнну адпраўляем кожны дзень падчас вячерняга набажэнства.

2. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.

3. У наступную нядзелю пад час св. Імшы ў 13.00 адбудзецца урачыстасць Першай Святой Камуніі. Споведзь перад гэтай урачыстасццю для дзяцей ў суботу а 16.00.

4. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя  пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑