1. На гэтым тыдні:
– у чацвер (14.05.) – прыпадае УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎШЭСЦЯ ПАНА. Св. Імшы ў гэты дзень у нашай базіліцы будуць адпраўлены а 11.00, 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы,
– у суботу (16.05.) – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка.
2. У панядзелак, аўторак і сераду перад Урачыстасццю Ўнебаўшэсця будзем перажываць так званыя крыжовыя дні, дні малітвы аб аддаленне знішчаюшчай жывёлы і добры ўраджай. У, нашай базіліцы падчас гэтых трох дзён, малітвы аб добрым ураджаі будзем адмаўляць вечарам падчас маёвага набажэнства.
3. У пятніцу распачынаем навэнну перад Урачыстасцю Спаслання Духа Святога.
4. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
5. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
6. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.






