ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Найсвяцейшай Тройцы

1. На гэтым тыдні:

– у панядзелак успамін св. Юстына, мучаніка,

– у сераду успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў,

– у чацвер будзем перажываць урачыстасць Найсвяцейшага Цела
і Крыві Хрыста, якая традыцыйна называецца Божае Цела. Св. Імшы ў гэты дзень а 11.00 і 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы. Эўхарыстычная працэсія да 4 алтароў вакол касцёла адбудзецца  ўвечары.

Алтары будуць падрыхтаваныя, просім толькі ўпрыгожыць іх кветкамі;

I    алтар –  Апостальства дапамогі душам чыстцовым,    

II   алтар – мвлітоўная група “Маці ў малітве”, 

III   алтар –мвлітоўная група “Жывы Ружанец”,

IV   алтар – малітоўные групы „ Вешчуны Божай Міласэрнасці”,

Просім, каб малодшыя дзеці сыпалі кветкі перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам,

– у пятніцу успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка,

– першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,

– першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў,

– першая субота месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.

У першую пятніцу  выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00.  У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.

Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Браслаўскай, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 6 чэрвеня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.

2. У панядзелак распачынаецца месяц чэрвень, які асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30. Выключна у найбліжэйшую суботу (6 чэреня) ў 11.00.

3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым    тыдні ў наступным парадку:

-у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,  

– у аўторак a 19.00 – група Маці у малітве,

– у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці,

– у наступную нядзелю а 8.30 – групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом і Жывога Ружанца.

Змена таямніц груп Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.

4. З 29 чэрвеня па 3 ліпеня запрашаем на пешую пілігрымку ў Будславаў. Ппяць дзён пілігрымавання, начлегі толькі ў палатках, харчаване палявая кухня. Просім усіх жадаючых прыняць удзел у пілігрымцы запісвацца як мага хутчэй  ў сакрыстыі. Больш інфармацыі ў кс. Уладзіміра.

5. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя  пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

6. Няхай Усемагутны Бог у Найсвяцейшай Троіцы Адзіны вас паблагаславіць.

Пакінуць каментар

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑