Гэта ужо 4 з’езд матацыклістаў . На запрашэнне ксядза Уладіміра SDS ў гэтым годзе адгукнулася больш за сто байкераў. Сустрэча з’ядноўвае любячых двухколавы транспарт, мае таксама і евангелізацыйны характар. На сустрэчу можа прыехаць кожны, нават няверуючы. Матацыклісты – гэта супольнасць якая падзяляе адну мэту, гэта любоў да матацыклаў і супольнае падарожжа на іх. Менавіта гэта дае матацыклісту шмат прыгожых перажыванняў і свабоду духа.
Сустрэча на пляцоўцы перад касцёлам распачалася са знаёмстваў і размоваў пра матацыклы пры каве. Наступным пунктам была малітва за матацыклістаў і асвячэнне транспарту, дзе кожны атрымаў абразок з малітвай вадзіцеля. Для матацыклістаў была пазней арганізавана мотаэкскурсія ў Слабоцкі касцёл, дзе ўсіх чакаў экскурсавод. Пасля экскурсі у зарганізаванай калонне матацыклісты вярнуліся у Браслаў, дзе ўсіх чакаў у парафіяльным доме традыцыйны пачастунак – смачны плоў. Задаволеныя арганізаванай сустрэчай удзельнікі ў духу еднасці развіталіся і дамовіліся на сустрэчу ў наступным годзе.














