Падапечныя аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Браслаўскага раёна, члены Браслаўскай раённай арганізацыі ” Беларускае таварыства інвалідаў» і Віцебскай абласной арганізацыі «БелТІЗ» па Браслаўскім раёне наведалі ААТ” БелАЗ Холдынг ” – найбуйнейшы сусветны вытворца кар’ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці!
З благаслаулення i дапамогай ксяндза-пробашча Станіслава Мжыглуда з Санктуарыя Нараджэння Дзевы Марыі у Браславе, Сестры Эухарысткi Дарожка Лілiя i Арлянковіч Наталля i старшыня грамадскіх арганізацый людзей з інваліднасцю Людміла Сінкевіч арганiзавалi экскурсiенную паездку у Барысау i Жодзiна.
Пачалася наша паездка з малітвы, мабыць, таму яна сталася такой займальнай, цікавай і душэўнай. У Жодзіне нас гасцінна сустрэлі айцы Марыяне-а. Віталь Даніловіч МIC і а. Яўген Мельнік МIC у Санктуарыі Маці Божай Фацімскай. Па шляху ў Жодзіна мы заехалі ў Барысаў, наведаўшы яшчэ касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Старым горадзе, заснаваны аж у 1642 годзе і касцёл Спаслання Святога Духа з ксяндзом Уладзіславам Завальнюком у новым горадзе. Адной з незапланаваных, але вельмі прыемных пунктаў быў велізарны спартыўны комплекс “Барысаў-Арэна”, які з’яўляецца стадыёнам футбольнага клуба БАТЭ, дзе мы змаглі не толькі пасядзець на трыбунах гледачоў, месцах трэнераў, але і пагуляць па футбольным полі на самім стадыёне, дзе гуляе знакамітая беларуская каманда. Велізарнае захапленне і здзіўленне выклікала экскурсія на «БелАЗ», дзе нам распавялі аб развіцці гэтага сусветнага вытворцы кар’ернай тэхнікі, адзінай у свеце па габарытах і маштабах, які пастаўляе сваю тэхніку ў больш за 80 краін свету! Нам паказалі этапы змены эпохі завода, старыя і сучасныя ўзоры тэхнікі спецыяльнага прызначэння, якія сышлі са зборачных канвеераў завода за сем дзесяцігоддзяў. Адвялі ў цэх галоўнага канвеера, дзе людзі з інваліднасцю змаглі ўжывую ўбачыць памеры частак тэхнікі «БелАЗ». Але, калі нас адвялі на пляцоўку з экспанатамі гатовай тэхнікі і мы ўбачылі іх сапраўдныя габарыты, якія дасягаюць вышыню трохпавярховага дома, калі мы змаглі змясціцца ў коле, кабіне або каўшы гэтай 450-тоннай тэхнікі, то нашаму захапленню не было мяжы!!!Экскурсія пакінула незабыўныя ўражанні! Пабыўшы на гэтай выдатнай экскурсіі, дзе кожны быў акружаны клопатам, любоўю, цяплом і малітвамі, мы акунуліся ў іншую рэальнасць, дзе Божая сіла і абарона адчуваецца больш відавочна, а сэрцы пачынаюць раставаць ад дабрыні, змяняючы нас у лепшы бок. Сардэчна дзякуем арганізатарам паездкі, асабліва ксяндзу Станіславу Мжыглуду, Сёстрам Эўхарысткам, кіроўцу Аляксею Жылевічу і ўсім добрым людзям, якія дапамаглі зрабіць яе цікавай і насычанай! Хай добры Бог дабраславіць ваш шлях, дапамагаючы і асвятляючы жыццё!!!
Старшыня Браслаўскай раённай арганізацыі “БелТI” і прадстаўнік Віцебскай абласной арганізацыі БелТІЗ па Браслаўскім раёне – Сінкевіч Людміла














