Конкурс на веданне Святога Пісання ў Віцебску

Даніл Кароль з нашай парафіі – пераможца конкурсу на веданне Святога Пісання.

11 красавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску прайшоў фінал конкурсу на веданне Святога Пісання. Тэмай сёлетняга конкурсу былі абраны прыпавесці Езуса. Удзельнікі конкурсу з нашай парафіі, а таксам тыя, хто хацеў падтрымаць фіналістаў, мелі магчымасць пряныць удзел у пілігрымцы ў Віцебск.

Ужо традыцыйна конкурс пачаўся са святой Імшы, на пачатку каторай біскуп Алег Буткевіч асобна прывітаў кожную парафію з удзельнікамі і групамі падтрымкі. У фінале конкурсу спаборнічала 61 чалавек у трох узроставых катэгорыях: да 11 гадоў, да 17 гадоў і ад 18 гадоў.

З нашай парафіі ў конкурсе прыняла ўдзел 9 чалавек, а да фіналу конкурсу дайшло двое (Даніл Кароль і Вераніка Аніковіч), і адзін з іх – Даніл Кароль заняў першая месца ў сваёй катэгорыі і атрымаў цудоўныя падарункі, між іншым – веласіпед. Усе удзельнікі і група падтрымкі вельмі цешыліся з гэтай прычыны. Даніл прымаў удзел у конкурсе ўжо пяты год і трэці раз перайшоў у фінал. Амаль напамяць ён вывучыў усе прыпавесці і гэта дапагло яму выйграць. Маем надзею, што яго прыклад стане натхненнем для іншых маладых людзей з нашай парафіі, каб прыняць удзел ў конкурсе у наступным годзе.

Пасля падвядзення вынікаў і віншавання пераможцаў біскуп Алег Буткевіч і канцлер Віцебскай дыяцэзіі і дырэктар “Карытас” Віцебск кс. кан. Віктар Місевіч шчыра падзякавалі ўсім, хто прычыніўся да правядзення конкурсу, а таксама бацькам і катэхетам за добрую падрыхтоўку ўдзельнікаў.

Пасля гэтага нашы пілігрымы наведалі забаўляльны цэнтр “Містэрыя”, дзе весела правялі час. Удзельнікі пілігрымкі ўдзячныя сястры Наталлі і Вераніцы, а таксама ксяндзу пробашчу Станіславу за магчымасць гэтай пілігрымкі.


Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑