1. Сённяшняя нядзеля заканчвае Актаву Уваскрасення Пана. Сёння так сама адзначаем Свята Божай Міласэрнасці, ў канцы кожнай св. Імшы будзем адмаўляць Вяночак да Божай Міласэрнасці.
2. Нагадваем, што кожную сераду ў 17.00 у капліцы у бальніцы адбываецца св. Імша.
3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту у чацвер у 18.00.
4. У нашай парафіі ў гэтым годзе урачыстасць Першай Святой Камуніі адбудзецца ў нядзелю 24 мая а 13.00. А сакрамэнт Канфірмацыі у пятніцу 21 жніўня падчас урачыстасці ў гонар Маці Божай Браслаўскай.
5. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
6. На сённяшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.






