1. Наступная IV Велікодная нядзеля ў каталіцкім касцеле, гэта нядзеля Добрага пастыра. Разам з усім касцёлам будзем маліца аб святарскія і законыя пакліканні.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
– у чацвер успамін св. Юрыя, мучаніка,
– у суботу свята св. Марка, евангеліста.
3. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
4. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.






