Перад алтаром Маці Божай Браслаўскай сямейныя пары аднавілі сужэнскія абяцанн

Сёлетняя ўрачыстасць ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў распачалася малітвай-даручэннем сем’яў. Сужонкі аднавілі шлюбныя абяцанні, а дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі звярнуўся да прысутных з прамовай.

Напачатку сустрэчы біскуп Юрый зачытаў урывак з Евангелля,  які часта чытаецца падчас шлюбу, ― пра будоўлю дома на пяску і скале. Размова ў прыпавесці ідзе пра падмурак, на якім чалавек будуе жыццё, а сужонкі ствараюць сям’ю. Хрыстос кажа пра любоў адзін да аднаго і веру ў Бога.

Іерарх нагадаў пра важнасць супальной малітвы ў сям’і. Некалькі хвілін малітвы могуць спыніць крыўды і гнеў і ператварыць іх у словы суцяшэння. Біскуп падкрэсліў, што нават калі яна будзе кароткай, але супольнай, бацькі і дзеці заўважыць добрыя плёны. 

«Мы будуем дом свайго жыцця на трывалым каменні. І гэта не азначае, што не будзем мець выпрабаванняў. Яны будуць. Але здолеем з годнасцю іх прайсці (…).

І гэты прыклад жыцця мы перадаём дзецям і далейшым пакаленням», ― адзначыў біскуп Юрый Касабуцкі.

Тэкст: Святлана Жылевіч

Фота: Ірына Гайдамовіч

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑