1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
– у сераду свята св. Марыі Магдалены,
– у чацвер свята св. Брыгіты, законніцы, Апякункі Еўропы,
– у суботу свята св. Якуба, апостала і успамін святогаКрыштафа апекуна вадзіцеляў. З гэтай нагодыблагаслаўленне транспартных сродкаў будзе ў наступнуюнядзелю пасля кожнай св. Імшы.
2. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 21 жніўня. Дарагія парафіяне, вельмі важна, каб усе мы добра прыгатаваліся да гэтых урачыстасцяў, асабліва духоўна. Запрашаем усіх вас, каб праз асабістую і супольную малітву прасілі аб багаты духоўны плён для усёй нашай парафіі і ўсіх пілігрымаў, якія прыбудуць у наш санктуарый. Дакладны план урачыстасцяў будзе абвешчаны ў бліжэйшы час.
3. 31 ліпеня і 1 жніўня ў санктуарыі ў Росіцы адбудуцца ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, мучанікаў Другой сусветнай вайны. План урачыстасцяў можна прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам.
4. Св. Імшы на могілках:
– 01 жніўня (субота) ў 14.00 у вёсцы Струста,
– 02 жніўня (нядзеля) ў 13. 00 у вёсцы Майшулі,
– 8 жніўня (субота) ) ў 10.00 пры павароце на Хомкаўшчыну і 12.00 у вёсцы Зарачча.
5. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
6. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
7. Для выканання працы і штодзённых абавязкаў, і на час адпачынку, няхай благаславіць Бог усемагутны.






