1. На гэтым тыдні прыпадае;
– у сераду – успамін св. Марты, Марыі і Лазара,
– у пятніцу – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, прзэбітэра,
– у суботу – успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла,
– першая субота месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Браслаўскай, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 1 жніўня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
2. Сёння, пасля кожнай святой Імшы адбудзецца благаслаўленне транспортных сродкаў і бласлаўленне вадзіцеляў, з нагоды ўспаміну Святога Крыштафа, які з’яўляецца апекуном вадзіцеляў, падарожнікаў і пілігрымаў.
3. У наступную нядзелю а 8.30 Святая Імша ў інтэнцыі Групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом і Жывога Ружанца. Змена таямніц груп Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
4. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Браслаўскай, распачнуцца ў пятніцу (21 жніўня). Дакладны план урачыстасцяў можна прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Просім, каб малітоўныя групы нашай парафіі прынялі актыўны ўдзел у набажэнствах падчас урачыстасцяў. У 21.30 у пятніцу распачнецца Крыжовы шлях, запрашаю групу Апостальства дапамогі душам чыстцовым правесці набажэнства, раніцай у 7.00 у суботу адбудзецца ружанцовая малітва, прашу групу Жывога Ружанца правесці гэтую малітву. Падчас урачыстасцяў у 22.30 – адбудзецца набажэнства малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудоўным абразом (будуць чытацца напісаныя на картках інтэнцыі), запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Браслаўскай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства. Пасля набажэнства, адбудзецца працэсія са свечкамі па вуліцах нашага горада. У суботу а 10:00 адбудзецца набажэнства з аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў. Сардэчна запрашаем ўсіх сужэнцаў з нашай парафіі, каб перад Богам аднавіць сужанскія абяцанні. Заахвочваем прыняць удзел ва ўрачыстасцях усіх жыхароў і гасцей нашага горада.
5. Св. Імшы на могілках:
– 01 жніўня (субота) ў 14.00 у вёсцы Струста,
– 02 жніўня (нядзеля) ў 13. 00 у вёсцы Майшулі,
– 8 жніўня (субота) ) ў 10.00 пры павароце на Хомкаўшчыну і 12.00 у вёсцы Зарачча,
29 жніўня (субота) ў 11.00 на старых Браслаўскіх могілках.
6. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
7. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, а тым, якія адпачываюць, няхай Бог благаславіць.






