1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
– у сераду: успамін св. Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла,
– у чсцвер: успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль. Сардэчна запрашаем у гэты дзень на святую Імшу ўвечары ўсіх, хто ўступіў у святы шкаплер.
2. У пятніцу распачынаюцца у нашым санктуарыі дыяцэзіяльныя дні моладзі. Вельмі просім, каб усе тыя, хто запісаўся прыняць на начлег ў сваіх дамах моладзь, прыйсці у пятніцу ў касцёл у 21.00, там будзем пядзяляць моладзь на начлегі. Калі нехта не зможа прыйсці, просім загаддзя паведаміць.
3. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 21 жніўня. Дарагія парафіяне, вельмі важна, каб усе мы добра прыгатаваліся да гэтых урачыстасцяў, асабліва духоўна. Запрашаем усіх вас, каб праз асабістую і супольную малітву прасілі аб багаты духоўны плён для усёй нашай парафіі і ўсіх пілігрымаў, якія прыбудуць у наш санктуарый. Дакладны план урачыстасцяў будзе абвешчаны ў бліжэйшы час.
4. Св. Імшы на могілках:
– 18 ліпеня (субота) ў 11.00 у вёсцы Усяны,
– 01 жніўня (субота) ў 14.00 у вёсцы Струста,
– 02 жніўня (нядзеля) ў 13. 00 у вёсцы Майшулі,
– 8 жніўня (субота) ) ў 10.00 пры павароце на Хомкаўшчыну і 12.00 у вёсцы Зарачча.
5. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
6. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
7. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.






