Пілігрымка ў Будслаў: Пяты Дзень

Апошні пяты дзень быў  напоўнены рознымі падзеямі.

Па-першае, да нас далучылася група моладзі з Санкт-Пецярбурга разам з сёстрамі Уршулянкамі, па-другое, малады хлопец зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне, а шлюб вырашалі прымаць перад абліччам Маці Божай Валадаркі азёраў. 

Кульмінацыяй стала доўгачаканая сустрэча з Матуляй у Будславе. Кожны з радасцю склаў каля падножжа Божай Маці ўсё з чым крочыў увесь час.


Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑