Душпастырскія Aб’явы на XIV Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні ўспамінаем:

– у пятніцу: свята св. Бэнэдыкта, абата, апекуна Еўропы.

2. Святыя Імшы малітоўных груп:

-у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,    

–  наступная нядзела а 11.00. групы Жывога Ружанца.

4. У наступную нядзелю, 13 ліпеня, падчас святой Імшы а 11:00 адзначым юбілеі існавання ружанцовых груп у нашай парафіі (50 гадоў груп Жывога Ружанца і 25 гадоў групы святога Ружанца яднання з Церпячым Хрыстом). Святую Імшу ўзначаліць Біскуп Вітэбскі Алег Буткевіч.

5. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.

6. Як кожны год у нашым санктуарыі адбудуцца рэкалекцыі цвярозасці (10 – 13 ліпеня). Арганізуе рэкалекцыі душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі ў супрацоўніцтве з кс. Чеславам Куцмежам SCJ . Усе зацікаўленыя з нашай парафіі могуць далучыцца да рэкалекцыйных сустрэч.

7. Св. Імшы на могілках:

– 12  ліпеня (субота) ў 11.00 у вёсцы Краснасельцы,

–  3 жніўня (нядзеля) ў 13.00 на новых браслаўскіх могілках,

– 9 жніўня (субота) ў 11.00 у вёсцы Усяны,

– 9 жніўня (субота) ў 12.00 у вёсцы Зарачча.

8. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя  пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

9. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑