ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на V Велікодны тыдзень

  1. На гэтым тыдні прыпадае:

у панядзелак – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара касцёла, апякункі     Еўропы

у чацвер – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла

у пятніцу – святя св. Філіпа і Якуба, апосталаў.

– I чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях.

– І пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем’яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.

– І субота месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.

У першы чацвер і пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.

Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 4 мая (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.

2. Месяц май які мы пачынаем у сераду асаблівым чынам прысвечаны малітве да   Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30. Выключна у найбліжэйшую суботу (4 мая) ў 11.00.

3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым    тыдні ў наступным парадку:

         – у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці

         – у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.

4. Змена таямніц Групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную  нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.

5. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑