ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на IV Велікодны тыдзень

  1. Сёння ў Касцёле прыпадае Нядзеля Добрага Пастыра. У гэты дзень распачынаецца Сусветны тыдзень малітваў аб пакліканнях да Божай службы ў Касцёле.

    2. На гэтым тыдні прыпадае:

    – у аўторак  успамін св. Юрыя, мучаніка

    – у чацвер свята св. Марка, евангеліста

    3. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.

    4. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.

    5. У суботу, 4 мая, у 17. 00 адбудзецца сустрэча з бацькамі падлеткаў, якія рыхтуюцца да сакрамэнту Бежмавання. Тэма сустрэчы будзе звязана з канфліктамі ў сем’ях. 5 мая, у нядзелю, пасля Св. Імшы на 11.00 будзе сустрэча з бацькамі ўсіх дзяцей і моладзі, якія ўдзельнічаюць у катэхезе. На гэтыя дні запрошаны хрысціянскі псіхолаг- кансультант. Вельмі просім бацькоў прыняць удзел у гэтым спатканні!!! Спадзяемся, што гэта дапаможа паглыбіць рэлігійныя і псіхалагічныя веды ў канструктыўным будаванні адносіаў між намі і маладым пакаленнем. Сустрэчы будуць праходзіць у катэхэтычным класе.

    6. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.

    Каментары адключаныя.

    Create a website or blog at WordPress.com

    Up ↑