Асвячэння велікодных страваў 2024

Асвячэнне страваў ― прыгожая традыцыя нашага народа. Перад тым, як спажыць Велікодны сняданак стравы асвячаюць у святыні. Асаблівы пажытак на Вялікдзень ― гэта фарбаванае яйка. Яно лічыцца сімвалам адражэння і новага жыцця.

Існуе некалькі легенд, якія тлумачаць звычай фарбавання яек на Вялікдзень. Адна з іх распавядае, што святая Марыя Магдалена, даведаўшыся аб уваскрасенні Хрыста, радасна пабегла дадому. Там яна ўбачыла, што ўсе яйкі сталі каляровымі. Пазней, кажучы апосталам пра цуд, яна паказала ім таксама гэтыя яйкі. Тады з іх вылупіліся прыгожыя рознакаляровыя птушкі, якія адразу ўзняліся ў неба, каб ва ўсім свеце абвяшчаць Добрую Навіну.

Яшчэ адна легенда апавядае, што адзін бядак, сустрэўшы Езуса, якога вялі на смерць, пакінуў кошык з яйкамі, а сам пайшоў дапамагчы Хрысту несці крыж. Калі ён вярнуўся да свайго кошыка, то ўбачыў, што ў яйкаў шкарлупіна стала каляровай.

Паводле Catholic.by

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑