ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Уваскрасення Пана

1. З нагоды святаў Вялікадня складаем Вам сардэчныя пажаданні. Вестка пра Уваскрасенне Пана Езуса перамяніла Апосталаў і напоўніла іх вялікай радасцю. Няхай гэтая радасць таксама будзе Вашай. Няхай Мір, які Хрыстос абвясціў усяму свету пасля Уваскрасення, застаецца ў нашых сэрцах назаўсёды.

2. Сёння, Св.Імшы а 11.00 і 15.00. Ад панядзелка да суботы з поваду, што трывае актава Пасхі, св. Імша будзе ў 11.00 і 19.00.  

3. Трывае Навэнна перад Святам Божай Міласэрнасці. Штодзённа падчас набажэнства вечарам ў 18.30  адмаўляем Вяночак да Божай Міласэрнасці.

4. Сардэчна дзякуем усім, хто дапамагаў у прыгатаванні і правядзенні Урачыстасцяў Пасхальнага Трыдума ў нашым касцёле. Сёстрам Эўхарысткам за іх паслугу і працу, нашай арганістцы і парафіяльнаму хору за ўпрыгожанне сваім спевам Урачыстасці, міністрантам за дапамогу і усім, хто якім-небудзь спосабам далучыўся да прыгатавання гэтых святаў.

5. У наступную нядзелю прыпадае свята Божай Міласэрнасці, звязанае з культам абраза “Езу, давяраю Табе”. У гэты дзень на заканчэнне кожнай св. Імшы будзем адмаўляць Вяночак да Божай Міласэрнасці.

6. На гэтым тыдні прыпадае:

– першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,

– першая пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем’яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых,

– першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў,

У першы чацвер і пятніцу   выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00.  У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.

Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 6 красавіка (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.

7. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:

-у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,

– у аўторак a 19.00 – група Маці у малітве, 

– у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці,

– у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.

Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.

8. На час радаснага перажывання Вялікадня няхай вас благаславіць Уваскрослы Пан.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑