У Браславе прайшла летняя школа касцёльнага спеву

З 14 па 19 жніўня ў нашай парафіі праводзілася летняя школа касцёльнага спеву. У ёй прынялі ўдзел асобы з Браслава, Магілёва, Мінска, Заслаўя, Віцебска і іншых парафій.

Ініцыятарам школы спеву з’яўляецца арганістка нашай парафіі Іна Сапун. Заняткі праходзілі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Неўдаха, арганіста архікатэдральнага касцёла ў Мінску, дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў супрацоўніцтве з Ірынай Арлоўскай і Таццянай Брытко. 

Курс навучання ўключаў пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў,  харавы спеў, а таксама азнаямленне з сэнсам літургіі, значэннем асобных частак святой Імшы і прынцыпамі адбору рэпертуару для літургіі. Вывучыліся асаблівасці арганнага суправаджэння ў літургічным спеве. Заняткі наведвалі як дарослыя, так і дзеці.

Своеасаблівым вынікам заняткаў стаў спеў удзельнікаў падчас галоўнай святой Імшы ва ўрачыстаць Маці Божай Валадаркі Азёраў.

Фота Ірыны Гайдамовіч

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑