1. У літургічным календары, на гэтым тыдні ўспамінаем:
- у панядзелак успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла;
- у аўторак успамін Мучаніцтва святога Яна Хрысціцеля;
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
- першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У першую пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. а пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 2 верасня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
2. Святыя Імшы малітоўных груп:
- у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
- у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
3. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4 год на катэхэзу. Вельмі просім, каб запісаць дзяцей на катэхэзы ў сакрыстыі да 3 верасня.
4. Св. Імша, якая будзе пачаткам новага школьнага і катэхэтычнага года, падчас якой будуць асвечаныя школьныя прылады, будзе адпраўлена ў нядзелю, 3 верасня, у 11.00. Сардэчна запрашаем настаўнікаў, выхавацеляў, а таксама дзяцей і моладзь.
5. Заканчваюць працу ў нашай парафіі с. Ірына Папакуль і с. Марына Лютая. Ад усяго сэрца хочам ім падзякаваць за адданую працу для парафіі і парафіян. Жадаем Божага благаслаўлення ў далейшай паслузе ў наступнай парафіі і апекі Маці Божай Валадаркі азёраў.
6. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.






