1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
– у суботу: свята св. Бэнэдыкта, абата, апекуна Еўропы.
2. Святыя Імшы малітоўных груп:
-у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,
– у аўторак a 19.00 – група Маці у малітве.
3. У нашым санктуарыі адбудуцца дыяцэзіяльныя дні моладзі (17-19 ліпеня). Звяртаемся да Вас, дарагія парафіяне і просім, каб прыняць маладых людзей на начлег падчас гэтых сустрэч. Просім, каб усе, хто зможа прыняць на начлег моладзь, запісаліся ў сакрыстыі да 12 ліпеня.
4. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
5. Як кожны год у нашым санктуарыі адбудуцца рэкалекцыі цвярозасці (9 – 12 ліпеня). Арганізуе рэкалекцыі душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі ў супрацоўніцтве з кс. Чеславам Куцмежам SCJ . Усе зацікаўленыя з нашай парафіі могуць далучыцца да рэкалекцыйных сустрэч.
6. Св. Імшы на могілках:
– 11 ліпеня (субота) ў 11.00 у вёсцы Краснасельцы,
– 12 ліпеня (нядзеля) ў 13.00 на новых браслаўскіх могілках,
– 01 жніўня (субота) ў 14.00 у вёсцы Струста,
– 02 жніўня (нядзеля) ў 13. 00 у вёсцы Майшулі,
– 8 жніўня (субота) ) ў 10.00 пры павароце на Хомкаўшчыну і 12.00 у вёсцы Зарачча.
7. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
8. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.






